Аб рабочай сустрэчы Пасла Беларусі А.Багданава з кіраўнікамі аб'ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў
04.09.2026 г.4 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў правёў рабочую нараду з дырэктарамі шэрагу казахстанскіх аб'ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў, у прыватнасці, ТАА «Гандлёвы дом беларускі трактар», ТАА «Машынабудаўнічы завод МТЗ-Казахстан», ТАА «Гандлёвы дом «МАЗ-Казахстан», ТАА «Гандлёвы дом Мінскі маторны завод», ТАА «Амкадор-Астана» і ТАА «Беларуская шына».
Кіраўнікі прадпрыемстваў інфармавалі аб пастаўках беларускіх тавараў у Казахстан у студзені-жніўні 2026 года, а таксама аб мерах па выкананні паказчыкаў па экспарце тавараў у Рэспубліку Казахстан.
Пасол Беларусі А.Багданаў у чарговы раз звярнуў увагу дырэктараў прадпрыемстваў на неабходнасць безумоўнага выканання паказчыкаў па экспарце тавараў у Казахстан у 2026 годзе.
Суразмоўцы таксама абмяняліся інфармацыяй аб планах па ўдзелу ў Міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «KazAgroFarm», запланаванай у перыяд 21-23 кастрычніка г. г. у г. Астане.