:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Казахстане П.Уцюпіна з Міністрам сельскай гаспадаркі Казахстана Я.Карашукеевым

23.02.2023 г.

23 лютага 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін сустрэўся з Міністрам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Казахстан Ербалам Карашукеевым.

У ходзе размовы бакамі падведзены вынікі работы ў 2022 годзе, абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і намечаны планы на 2023 год, у тым ліку ўдзел беларускіх арганізацый у сумесных кааперацыйных праектах.

Асобна абмеркавана пытанне ўключэння прапаноў па развіццю супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай сферы ў Праграму мерапрыемстваў (Дарожную карту) паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2023-2024 гг.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці