Аб удзеле Генеральнага консула ў пасяджэнні Савета па фізічнай культуры і спорце
28.09.2026 г.27 верасня 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Алматы Дзяніс Мялешкін выступіў з дакладам на пасяджэнні Савета па фізічнай культуры і спорце дзяржаў-удзельніц СНД.
Генеральны консул праінфармаваў удзельнікаў аб дзяржаўнай палітыцы па развіцці масавага і прафесійнага спорту, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама мерапрыемствах, накіраваных на ўзаемадзеянне з калегамі з краін СНД.
Удзельнікі падкрэслілі важнасць абмену кампетэнцыямі па шырокім спектры пытанняў (падрыхтоўка інфраструктуры, трэніровачны працэс, адукацыя, медыцына і рэабілітацыя). Дамовіліся развіваць супрацоўніцтва і пашыраць удзел спартсменаў у спаборніцтвах, якія праводзяцца з краінах СНД.