Аб сустрэчы ў КАТУ ім.С.Сейфуліна
18.06.2021 г.17 чэрвеня 2021 г. у Казахскам агратэхнічным універсітэце ім.С.Сейфуліна (КАТУ) адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Казахстане Паўла Уцюпіна і генеральнага дырэктара Мінскага трактарнага завода (МТЗ) Віталя Вовка са Старшынёй Праўлення КАТУ Кайратам Айтуганавым.
Сустрэча праходзіла ў корпусе тэхнічнага факультэта КАТУ, на тэрыторыі якога дзейнічае Казахстанска-Беларускі цэнтр па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы інжынерных кадраў. Гасцям універсітэта быў прадстаўлены навучальны павільён, дзе ўсталяваны разрэзы сучасных трактароў і іх агрэгатаў, перададзеных КАТУ заводам МТЗ.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны магчымасці паглыблення супрацоўніцтва паміж бакамі, якія выказалі намер падпісаць пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве па распрацоўцы і выпрабаванню беспілотных трактароў.