Аб сустрэчы Пасла Беларусі з намеснікам дырэктара ААТ «МТЗ»
25.09.2026 г.25 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў правёў сустрэчу з намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» па маркетынгу – маркетынг-дырэктарам Аляксандрам Казакевічам. На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар ТАА «Гандлёвы дом беларускі трактар» Павел Бравін.
Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі планаў на 2026 г. па продажах трактароў брэнда «Беларус» на казахстанскім рынку.
Асаблівую ўвагу суразмоўцы надалі пытанням далейшага ўдасканалення вытворчых працэсаў на зборачнай вытворчасці трактароў ТАА «Машынабудаўнічы завод МТЗ-Казахстан».
