:

Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень»

Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» – стратэгічны і самы маштабны праект двухбаковага супрацоўніцтва. Праект развіваецца ў рамках міждзяржаўнага беларуска-кітайскага супрацоўніцтва і падпісаных міжурадавых дакументаў.

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» уяўляе сабой тэрытарыяльную утварэнне плошчай 112,5 кв.км з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу. Парк размешчаны ў 25 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь – горада Мінска, ва ўнікальным прыродным комплексе і ў непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных шляхоў, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін-Масква.

Згодна генеральнага плана на тэрыторыі парку размяшчаюцца вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры. Фактычна, будуецца сучасны міжнародны эка-горад з акцэнтам на высокатэхналагічныя і канкурэнтаздольныя інавацыйныя вытворчасці з высокім экспартным патэнцыялам. У адпаведнасці з генеральным планам будаўніцтва парку вядзецца ў пяць этапаў.

На тэрыторыі першага этапа (850 гектараў) завершана будаўніцтва усіх камунікацый. Тэрыторыя ўключае прамысловыя і транспартныя аб’екты, зоны жылой забудовы і сацыяльны аб’екты, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры.

У рамках асваення другога этапа плануецца стварэнне мультымадальнана чыгуначнана тэрмінала. Лагістычны хаб стане адным з буйнейшых цэнтраў такога тыпу ў Еўропе. У праекце ўдзельнічаюць буйныя карпарацыі Германіі, Беларусі, Кітая, Швейцарыі.

У якасці рэзідэнтаў індустрыяльнага парка могуць выступаць любыя кампаніі незалежна ад краіны паходжання капіталу. На 1 студзеня 2021 г. зарэгістравана 68 рэзідэнтаў з 14 краін свету.

Для рэзідэнтаў індустрыяльнага парка дзейнічае спецыяльны прававы рэжым, гарантаваны як нацыянальным заканадаўствам, так і адмысловымі міжнароднымі пагадненнямі і абавязацельствамі. У рамках гэтага рэжыму прадастаўлены беспрэцэдэнтныя льготы і прэферэнцыі на доўгатэрміновы перыяд. На тэрыторыі індустрыяльнага парка дзейнічае асобны і незалежны орган дзяржаўнага кіравання – Адміністрацыя парка, ажыццяўляючая комплекснае абслугоўванне па прынцыпе “адна станцыя” (one-stop service) з каардынаваннем у гэтым працэсе органаў дзяржаўнага кіравання.

Інвестарам прапануюцца ў арэнду або продаж у прыватную ўласнасць зямельныя ўчасткі з усёй патрэбнай інжынерна-транспартнай інфраструктурай, камунікацыямі, сеткамі і кропкамі падлучэння для праектавання і будавання аб'ектаў. Акрамя таго, кампаніі могуць набыць у арэнду (прыватную ўласнасць) гатовыя вытворчыя памяшканні ў тыпавых вытворчых карпусах, забяспечаных ўсёй неабходнай інфраструктурай, для запуску вытворчасцей у самы кароткі час.

На тэрыторыі парку створана ўся неабходная інфраструктура: аўтамагістралі, сучасныя дарогі з 4-6 палосамі, уключаючы святлафоры і веласіпедныя дарожкі, трубаправоды, аб'екты водазабеспячэння, водазаборныя збудаванні, помпавыя станцыі, ачышчальныя збудаванні, аб'екты газазабеспячэння, электрычная падстанцыя і сеткі, а таксама пажарнае дэпо.

У парку дзейнічаюць міжнародныя экалагічныя стандарты. У студзені 2018 г. атрыманы першы міжнародны сертыфікат Сістэмы Эка-менеджменту і аўдыту Еўрапейскага Саюза (EMAS), якая лічыцца ў свеце найболей перадавой сістэмай экалагічнага менеджменту ў адпаведнасці з прынцыпамі ўстойлівага развіцця.

У верасні 2019 г. у Сінгапуры Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк ганараваны прэміі New Silk Road Finance Awards 2019 аднаго з найбуйнейшых і ўплывовых выданняў “Asiamoney”, стаўшы пераможцам у намінацыі «Лепшы праект ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе».

У кастрычніку 2020 г. індустрыяльны парк «Вялікі камень» названы лепшай асаблівай эканамічнай зонай 2020 у рамках ініцыятывы One Belt-One Road па версіі аўтарытэтнага міжнароднага выдання Financial Times. Рэйтынг Financial Times «Лепшая Асаблівая эканамічная зона года» — штогадовы рэйтынг свабодных эканамічных зон, заснаваны на паказчыках аб аб'ёмах інвестыцый, лёгкасці вядзення бізнесу і наяўнасці адпаведнай інфраструктуры. Гэты рэйтынг праводзіцца на аснове аналітычных дадзеных FDi Intelligence і з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай па выбары лакацыі інвеставання.

Падрабязная інфармацыя аб індустрыяльным парку «Вялікі камень» размешчана на афіцыйным сайце industrialpark.by.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці