:

Звароты грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей — Закон).

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове (артыкул 12 Закона).

Пісьмовыя звароты трэба накіроўваць у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспублiцы Казахстан (далей — Пасольства) па наступным адрасе: 100010, г.Нур-Султан, пр.Кашкарбаева, 9.

 

Электронныя звароты могуць быць накіраваны па адрасе электроннай пошты kazakhstan@mfa.gov.by або праз запаўненне формы ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце Пасольства.

Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб Пасольствам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона.

У адпаведнасці з Законам электронны зварот — гэта зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі альбо размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт

Электронныя звароты, якія паступілі ў Пасольства, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных артыкулам 25 Закона, і павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 альбо абзацамі другім-пятым пункта 3 артыкула 12 Закона.

Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:

назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, да якой звяртаецца грамадзянін;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

выкладанне сутнасці звароту;

адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:

назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, да якой звяртаецца юрыдычная асоба;

поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;

выкладанне сутнасці звароту;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі  такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

адрас электроннай пошты заяўніка.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, які ўказаны ў электронных зваротах.

Пры незахаванні патрабаванняў, указаных у частках першай і другой пункта 2 артыкула 25 Закона, электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона.

Адказ Пасольства на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці