:

Аб межрэгiянальным супрацоўніцтве Рэспублiцы Беларусь с Казахстанам

Паміж рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан падпісана каля 30 пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Да даведкі: Адпаведныя дакументы падпiсаны паміж выканаўчымі камітэтамі Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай вабласцей і акіматам Карагандiнской вобласці.

Гомельская і Віцебская вобласці маюць пагадненне аб супрацоўніцтве з Паўночна-Казахстанскай вобласцю, Брэсцкая вобласць – з Усходне-Казахстанскай.

Гродзенская вобласць ўзаемадзейнічае з Акцюбінскай, Костанайскай і Мангiстаўскай вабласцямі. Гомельская вобласць – з Алмацінскай і Атыраўскай вабласцямі.

Спіс пагадненняў паміж гарадамі Беларусі і Казахстана ўключае дакументы паміж гарадамі Мінск і Нур-Султан, Брэст і Сэмэй, Усць-Каменагорск і Бабруйск, Магілёў і Шымкент.

Дынаміка рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана падтрымліваецца галоўным чынам праз абмен візітамі ў рамках ўзаемнага ўдзелу ў кангрэсна-выставачных мерапрыемствах, а таксама дзелавых форумах.

18-19 сакавіка 2021 года адбыўся рабочы візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна ў Костанайскую вобласць.

18 сакавіка 2021 г. у рамках візіту праведзена сустрэча з Акімам Костанайскай вобласці
Мухамбетавым А.Б.

Абмеркаваны пытанні прамысловай кааперацыі і пастаўкі беларускай машынабудаўнічай прадукцыі, пажарнай тэхнікі і абсталявання, рэалізацыі праектаў супрацоўніцтва ў розных галінах.

У рамках работы па пашырэнні ўзаемадзеяння ў сферы прамысловай кааперацыі адбылося наведванне Лакалізацыйнага цэнтра (г. Костанай), адбылася сустрэча і перамовы з кіраўніцтвам
АТ «Аграмашхолдынг KZ».

Таксама адбылося наведванне ТАА «Кампазіт груп Казахстан» для знаемства з вытворчасцю трактарнай тэхнікі, а таксама правядзення перамоў па пытаннях перспектыўнага планавання сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на павелічэнне колькасці тэхналагічных аперацый выкананых на тэрыторыі Казахстана.

19 сакавіка 2021 г. Павел Уцюпін таксама наведаў «Дом Дружбы» Костанайскай вобласці, азнаёміўся з працай казахстанскага боку па падтрыманні стабільнасці ў сферы міжэтнічнага дыялогу і адзінства народа.

У «Доме Дружбы» таксама праведзена сустрэча з Старшынёй этна-культурнага аб'яднання беларусаў Кастанайскай вобласці С. Якушэвічам і актывам арганізацыі.

27 мая 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін наведаў Алматы.

Падчас візіту адбылася сустрэча пасла з Акімам Алматы Бакытжанам Сагінтаевым, прысвечаная абмеркаванню розных напрамкаў супрацоўніцтва. Бакі надалі асаблівую ўвагу развіццю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Таксама праведзены перамовы са старшынёй праўлення АТ «Народны Банк Казахстана» Умут Шаяхметавай, падчас якіх разгледжаны бягучыя аспекты міжбанкаўскага супрацоўніцтва і пытанні фінансавання знешнеэканамічных здзелак паміж суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Казахстана.

У рамках гутаркі Пасла Беларусі з Прэзідэнтам холдынгу «Astana Group» Нурланам Смагулавым разгледжаны варыянты развіцця кааперацыйнага праекта па вытворчасці грузавых аўтамабіляў МАЗ і пажарнай тэхнікі на шасі Мінскага аўтамабільнага завода з выкарыстаннем надбудовы ААТ “Пожснаб” (г.Барысаў, Беларусь), перспектывы паставак у Беларусь легкавых аўтамабіляў Казахстанскай вытворчасці, іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

На рабочай сустрэчы з ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Даулетам Турлыханавым адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, развіцця эканамічных, гандлёвых і культурных сувязяў паміж Беларуссю і Казахстанам, актывізацыі дзелавых кантактаў у постпандэмійны перыяд.

26-28 чэрвеня 2021 года адбыўся рабочы візіт у Рэспубліку Казахстан Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанка у суправаджэнні прадстаўнічай дэлегацыі дзелавых колаў.

Праграмай знаходжання Р. Галоўчанка прадугледжана наведванне прамысловых вытворчасцей Костанайскай вобласці Казахстана, аб'екты горада Нур-Султан, а таксама перамовы з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Казахстан А. маміным і сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан К.-Ж. Такаевым.

26-28 чэрвеня 2021 года адбыўся рабочы візіт у Рэспубліку Казахстан Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Р.Галоўчанка ў суправаджэнні прадстаўнічай дэлегацыі дзелавых колаў. У межах праграмы знаходжання Р. Галоўчанка наведаў прамысловые вытворчасці Костанайскай вобласці Казахстана, аб'екты г.Нур-Султан, а таксама правеў перамовы з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Казахстан і сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан К.-Ж. Такаевым.

У Костанайскай вобласці Прэм'ер-міністр Беларусі наведаў Вытворчыя пляцоўкі ТАА “Сарыаркааўтапрам”, Акцыянернага таварыства «Аграмаш-холдынг KZ» і прадпрыемства «Кампазіт груп Казахстан». Акрамя таго, Р. Галоўчанка наведаў шэраг аб'ектаў у горадзе Нур Султан: завод ModeX, АТ «Лакаматыў», міжнародны фінансавы цэнтр «Астана» і Нацыянальны музей Казахстана.

18 жніўня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін здзейсніў рабочую паездку ва Усходне-Казахстанскі рэгіён.

Інтарэсы беларускага боку ў гэтым рэгіёне ляжаць у плоскасці пошуку новых і развіцці ўжо наяўных сумесных праектаў, супрацоўніцтва з прадпрыемствамі машынабудаўнічай і сельскагаспадарчай галіны, умацавання ўзаемаадносін з мясцовай вертыкаллю ўлады і падтрымкі беларускай дыяспары.

У ходзе рабочай паездкі П. Уцюпин наведаў ТАА «СемАЗ», які з'яўляецца дзеючым вытворцам сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі ў Казахстане.
Сярод партнёраў завода вядучыя сусветныя канцэрны: “Мінскі трактарны завод”, “УралАЗ”, “ГАЗ”, “Shaanxi, “FOTON”.

На магутнасцях ТАА «СемАЗ» у г. Семей выпускаюцца трактары маркі “Беларус” дзевяці мадыфікацый.

У праграме другога дня візіту наведванне ў г.Усць-Каменагорску карпарацыі “Усход-малако”, сустрэча з з актывам этнакультурнага аб'яднання беларусаў, нарада з кіраўніцтвам ТАА”Беларуская шына”.

У рамках візіту у карпарацыю «Усход-малако», азнаёміўся з вытворчасцю. На сустрэчы з кіраўніцтвам абмеркаваны пытанні пашырэння супрацоўніцтва. Асаблівая цікавасць выяўлена у будаўніцтве малочна-таварных ферм.

У Акімаце Усходне-Казахстанскай вобласці адбылася сустрэча П. Уцюпіна і намесніка Акіма Ержана Нурбаева.

30 верасня 2021 г. па выніках візіту ў чэрвені 2021 г. Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
Р. Галоўчанка ў анлайн-рэжыме адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання дарожнай карты развіцця супрацоўніцтва паміж Гродзенскай вобласцю Рэспублікі Беларусь і Костанайскай вобласцю Рэспублікі Казахстан на 2022-2023 гады.

Падпісанне дарожнай карты стала адным з этапаў развіцця супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі.

Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама ў сельскай гаспадарцы, турызме, культуры, ахове здароўя, адукацыі і іншых кірунках.

Дарожную карту падпісалі намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Віталь Невера і намеснік Акіма Костанайскай вобласці Арман Абенаў.

7 кастрычніка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан П.Уцюпiн здзейсніў рабочую паездку ў Карагандзінскую вобласць.

У рамках візіту адбылася сустрэча з Акімам Карагандзінскай вобласці Жанісом Касымбекам, кіраўніцтвам структурных падраздзяленняў акімата.

У перыяд з 3 па 5 лістапада 2021 г. беларуская дэлегацыя ў складзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна, першага намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігара Брыло, кіраўніцтва і спецыялістаў Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам», рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі», унітарнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» прыняла ўдзел у кангрэсна-выставачных мерапрыемствах у Алматы.

3 лістапада адбылося афіцыйнае адкрыццё выставы FoodExpo, а таксама Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках мерапрыемства беларуская дэлегацыя ў суправаджэнні віцэ-міністра сельскай гаспадаркі РК Рустэма Курманава і дырэктара Дэпартамента вытворчасці і перапрацоўкі раслінаводчай прадукцыі, Старшыні Савета дырэктараў НАО КазНАИУ Азата Султанава наведала Казахскі Нацыянальны аграрны даследчы універсітэт.

15-16 лістапада 2021 г. адбыўся рабочы візіт у Канстаннайскую вобласць беларускай дэлегацыі ў складзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна, генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» Віталя Воўка і кіраўнікоў шэрагу беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

У рамках візіту адбылася сустрэча дэлегацыі з Акімам Костанайскай вобласці Архімедам Мухамбетавым.

Падчас перамоў бакі абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання, у прыватнасці, рэалізацыю праекта па стварэнні кабін для трактароў, а таксама іншых кампанентаў для сельскагаспадарчай тэхнікі.

8 снежня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін здзейсніў рабочую паездку ў Заходне-Казахстанскую вобласць.

Падчас візіту адбылася сустрэча з Акімам ЗКА Галі Іскаліевым, на якой прысутавалі кіраўнікі машынабудаўнічага кансорцыума «МашЗавод», ТАА «Уральскі механічны завод» і АТ «Уральскаграрэммаш».

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці