:

Парадак прыёму дакументаў

Дакументы, якія прад'яўляюцца для прастаўлення апастыль на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны быць выкладзены ясна і зразумела. Падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, выпраўленні ў тэксце афіцыйнага дакумента не дапускаюцца. Подпісы службовых асоб павінны быць выразнымі, адбіткі афіцыйных пячатак павінны быць добра чытальнымі.

Асобы, якія звярнуліся за правядзеннем натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць дакументы, якія сведчаць iх асобу, пацвярджаюць праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на зварот на ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых асоб.

Натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца толькі пры асабістай яўцы заяўніка, а таксама пры наяўнасці звестак i (або) дакументаў, неабходных для здзяйснення такога дзеяння, у тым ліку якія пацвярджаюць аплату консульскага збору.

Для правядзення натарыяльных дзеянняў не прымаюцца дакументы, не адпавядаючыя патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія маюць падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, выпраўленні; выкананыя з парушэннем правілаў справаводства; якія змяшчаюць звесткі, якія ганяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзян, а таксама дзелавую рэпутацыю юрыдычных асоб.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці